Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

Гістарычны фільм «Генерал Корж»

24 лютага ў кінатэатры «Піянер» адбудзецца прэм’ерны паказ беларускага гістарычнага фільма «Генерал Корж». Фільм прысвечаны знакамітаму герою Вялікай Айчыннай вайны Васілю Каржу, які стварыў адзін з першых партызанскіх атрадаў на тэррыторыі Беларусі. Паказ пройдзе з удзелам здымачнай групы, таму падчас мерапрыемства гледачы змогуць больш падрабязна даведацца пра фільм і задаць пытанні, якія іх зацікавяць. 
Дакументальная драма студыі «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» з цыкла «100- імён Беларусі»  паказвае моцны характар героя на фоне трагічных абставін вайны.
Пачатак 60-ых гадоў. Малады пісьменік выпраўляецца ў палескую глыбінку – калгас з невыпадковай назвай “Партызанскі край” – каб дапамагчы яго старшыні трохі “падправіць” свае мемуары. Аднак адразу разумее, што задача няпростая. Герой вайны Васіль Корж – чалавек рашучы і прынцыповы. Парадныя партрэты яго не цікавяць.
Менавіта ён стварыў першы ў гады Вялікай Айчыннай вайны партызанскі атрад – бо ўжо ў першыя яе хвіліны разумеў, што вайна – гэта надоўга. Паніка, якая ахапіла кіраўніцтва БССР, Каржу не была ўласцівая.  Прафесійны  дыверсант дзейнічаў узважана, але смела. Праз пару гадоў купка смельчакоў пераўтварылася ў партызанскую армію, вакол якой вырасла  цэлая савецкая рэспубліка ў глыбокім нямецкім тыле. 
Будучы шчырым камуністам, Корж трываць не мог крывадушнікаў i прыстасаванцаӯ “па лініі партыі”. Таму ў яго  ўспамінах дасталося на арэхі многім высокапапстаўленым асобам – асабліва тым, якія пасля вайны прыпісалі сабе чужыя заслугі. І нічога выпраўляць ён не захацеў. Яго аргумент: я пішу толькі праўду! 
Аднак у пісьменніка ёсць козыр. Ён нагадвае пра самы страшны момант партызанскай вайны Каржа – неверагодна жорсткую карную аперацыю “Хорнунг”. Тады камандзіру ўдалося ўратаваць баявы актыў і частку мірных жыхароӯ, аднак многія невінаватыя загінулі…. Як зрабіць правільны выбар у сітуацыі, калі выбару, па сутнасці, няма?  А ў такіх варунках жыхары акупаванай Беларусі апыналіся пастаянна. 
Пачатак: 19.00.
Білеты можна набыць онлайн і ў касе кінатэатра «Піянер».

Последние новости