Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

Фотавыстава «InSide»

Сам таго не ўсведамляючы, Чалавек у Горадзе будуе паралельную візуальную рэальнасць, што жыве ў спалучэнні рэкламных лозунгаў, ззянні вітрын, шкляных фасадаў, ценяў, гукаў, каляровых плямаў… Часам гэта стварае дзіўныя кантэксты, імгненныя выпадковыя малюнкі, поўныя то іроніі, то трагізму… Можа, менавіта гэта «гарадское Залюстроўе» і ёсць сапраўдным Горадам? Чалавек у гэтым паралельным сусвеце ў кожную хвіліну грае мільёны роляў — ад статыста да прымы. І ёсць толькі адзіны спосаб захаваць Чалавека ў адной з гэтых выпадковых гісторый — у час націснуць на адпаведную кнопку фотаапарата.

 

Адрас: кінатэатр «Цэнтральны» (г. Мiнск, пр-т Незалежнасці, 13)

Уваход вольны

Последние новости