БАТЛЕЙКА «ДОМ З МАРАМІ»
- Год:
- 2026
- Страна:
- Беларусь
- Выход в прокат:
- 13.06.2026
- Окончание проката:
- 13.06.2026
Спектакль складаецца з 4-5 казак. Кожная па 8-10 хвілін. Акцёры размаўляюць і гуляюць з гледачамі паміж гісторыямі, расказваюць пра гісторыю батлейкі на Беларусі.
БАТЛЕЙКА «ДОМ З МАРАМІ»
Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ен паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр актуальны і спадабаецца дарослым і дзецям. Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць…
Узрост: ад 3 гадоў.
Працягласць: ~45 хвіл.
Деятельность театра:
Показ традиционных кукольных спектаклей (батлейка). Знакомство зрителей с народным творчеством, историей театра и белорусскими классиками литературы.
ПРАГРАМА
1. Народная казка “Коцік, пеўнік і лісічка”
Кот і певень жылі разам. Кот павінен быў ісці па справах і сказаў пеўню, каб нікому не адчыняў дзверы. Але ў лісы быў іншы план...
2. Класічная беларуская байка “Дыпламаваны баран”
Вясёлая гісторыя пра барана, які хацеў быць самым разумны. Але ен заслужыў дыплом не галавой, а лбом!
3. Халодны чалавек
Гісторыя пра багатага, але няшчаснага чалавека, Яму было вельмі холадна і ён не ведаў, што недзе побач паратунак: абдымкі цёплага чалавека.
4. Лепшая зброя
Адзін беларускі хлопец так радаваўся жыццю, што да яго прыйшла Смерць. Яна прапанавала бітву, але лепшая зброя - ЛЮБОЎ.
5.Мушкі ў кашулях
Цікавае тлумачэнне, чаму апошнія зімы не такія снежныя. Таму што дызайнер сняжынак у творчым крызісе. Казка пра сапраўдны цуд, які можа стварыць кожны з нас.