Знакамітая камедыя «Адзін дома» па-беларуску

5-7 студзеня ў кінатэатры «Масква» вядомыя кожнаму з дзяцінства героі загавораць па-нашаму!

Маленькі Кевін — малодшы дзіцёнак у вялікай сям'і. Аднойчы хлопчык пажадаў, каб яго сям'я знікла, і жаданне здзяйсняецца: усе з'язджаюць у адпачынак, а Кевіна забываюць. Ён застаецца адзін у вялікім доме. Але ёсць праблема: злодзеі, якія рабуюць дамы ў гэтым раёне. Кевін падрыхтуе ім асаблівы прыём...
Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» ад кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі Цэмезіт.

Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн.

  • Прямая телефонная линия
  • Главное за неделю с 31 марта по 6 апреля
  • Обзор событий столицы с 31 марта по 6 апреля