WATCH DOCS Belarus - 2019: Межы (не) свабоды
28.11.2019
З 5 па 12 снежня ў кінатэатры «Мір» будзе праходзіць пяты юбілейны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus-2019.
WATCH DOCS – гэта прастора, дзе дзякуючы моцнай сусветнай дакументалістыцы і рэальным асабістым гісторыям можна па-новаму ўбачыць чалавека і чалавечнасць. Тут у фокус увагі ставяцца самыя актуальныя падзеі сучаснасці і даюцца магчымасці для іх абмеркавання, – часта разам з рэжысёрамі і героямі саміх паказаных стужак.
Сустракайце фільмы, сюжэт якіх па напале і неверагоднасці нашмат пераўзыходзіць баевікі і трылеры, бо гаворка пра рэальных людзей і падзеі:
05.12.2019 Процесс (2017, Эстония, Польша, Чехия)
07.12.2019 Моя Германия (2019, Беларусь) + Подых болот (2019, Беларусь), Хороших девочек не бьют (2019, Беларусь)
08.12.2019 Место любви (2019, Беларусь), Стриптиз и война (2019, Беларусь, Польша)
09.12.2019 Море теней (2019, Австрия)
10.12.2019 Преступление + наказание (2018, США)
11.12.2019 Выход (2018, Германия)
12.12.2019 Васіль Букаў. Вяртанне (2019, Беларусь) + Выросла, пока ты спала (2019, Польша)
Уваход на паказы – вольны для ўсіх.
Арганізатар Фестываля – грамадская арганізацыя «Звяно».