15.12.2020
Дзень перад Калядамі па ўкраінску называецца Переддень Рiздва, па-руску Сочельник, а па-беларуску – Вігілія. Менавіта гэты дзень абраў беларускі фатограф Канстанцін Мельнік для здымкі зімовай часткі альбома «Трыдзевятае...» у Музеі народнай архітэктуры і побыту Пірагова пад Кіевам.
Ад здымкаў Канстанціна Мельніка вее адчуваннем спакою, міру, дабра, якога так нам не хапае ў неспакойны сённяшні час. Адчуваецца любоў фатографа да ўкраінскай зямлі, гісторыі, людзей. Дзякуй за гэтыя эмоцыі фатографу-аматару, арганізатару размеркаванай галерэі «Фотамастацтва», прызёру і пераможцу міжнародных конкурсаў, аднаму з заснавальнікаў і шматгадоваму старшыні Журы міжнароднага фотаконкурсу «4383 дня дзяцінства» Канстанціну Мельніку!
Выстава арганізавана размеркаванай галерэяй «Фотамастацтва» і Мінскім кінатэатрам «Цэнтральны» пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Інстытута фатаграфіі.