Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

«Тэрмінатар-2» выходзіць у 3D

24-26 мая адбудуцца паказы стужкi «Тэрмінатар-2» ў кінатэатры «Беларусь». Будзе дэманстравацца абноўленая версія 2017 года ў 3D фармаце, створаная адмыслова да 25-годдзя фільма. Культавае кіно агучана на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды».
Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з пастапакаліптычнай будучыні, непаражальны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць перапраграміраваны супраціву тэрмінатар старага пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яе фінала залежыць лёс чалавецтва.
Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» – гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі і паказаў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» – у намінацыях «Лепшы гук», «Лепшы мантаж гука», «Лепшыя візуальныя эфекты» і «Лепшы грым». Вядома, што фільму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: як Арнольд Шварцэнэгер, так і Лінда Хэмільтан доўга працавалі над сваёй фізічнай формай. Нягледзячы на тое, што статуэтка за лепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта лепшая роля экс-губернатара Каліфорніі.

Квiткi можна набыць онлайн або ў касе кiнатэатра «Беларусь».

Последние новости