Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

Паказы “Хаціка” па-беларуску да міжнароднага дня сабак

5-7 ліпеня праект «Беларускія ўікэнды» прадставіць мінчанам фільм «Хаціка» – адну з самых кранальных гісторый аб сяброўстве сабакі і чалавека – на беларускай мове.
Фільм «Хаціка» (2008) заснаваны на рэальных падзеях з жыцця адной японскай сям’і. Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі – гэта апавяданне  аб сапраўднай вернасці. Прафесар Уілсан падабраў сабаку пароды акіта-іну, калі той быў яшчэ шчанюком. Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства – настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака яшчэ цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць.


 

Последние новости