Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

Паглядзі на свет вачыма ката!

30 лістапада ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» у кінатэатры «Масква» будзем глядзець вельмі незвычайны дакументальны фільм пра жыццё дзікіх звяроў… у мегаполісе «Амстэрдамскі кот»!
Галоўны герой фільма — звычайны кот, які гуляе па вуліцах Амстэрдама. Як кот ён бачыць тое, чаго не бачаць людзі — жыццё дзікіх звяроў і птушак у самім горадзе. Нам здаецца, што каб убачыць зайца, лісу, ці ястраба, трэба ехаць у лес, але насамрэч у горадзе віруе дзікае жыццё. Дзякуючы цудоўна знятаму фільму «Амстэрдамскі кот» мы можам убачыць усю разнастайнасць фаўны еўрапейскага мегаполіса.
Фільм спецыялізаваны для сямейнага прагляду і падыходзіць для любой узроставай катэгорыі. На беларускую мову фільм агучыў акцёр і рэжысёр Павал Харланчук.
Квіткі можна набыць онлайн і ў касе кінатэатра «Масква»

Последние новости