Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

Незвычайны фармат: «Мортал Комбат» на беларускай мове ў «жывой агучцы»

Сёння ў кінатэатры «Масква» у 19.00 адбудзецца незвычайны кінасеанс: прэм’ера фільма «Мортал Комбат» на беларускай мове. Яе адметнасцю стане «жывая агучка» кінахіта 90-х з удзелам вядомых беларусаў.
Свае рэплікі «ужывую» са сцэны кіназалы будуць прамаўляць акцёры агучкі «Кінаконга»: Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш. Галоўнага героя фільма – Лю Кана – агучыць вядомы спартсмен і першы двухкратны чэмпіён свету па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў, а загадкавую прынцэсу Кітану — знакамітая беларуская гімнастка Меліціна Станюта.
А 10 жніўня ў 17:00 таксама ў кінатэатры «Масква» адбудзеецца паказ «Мортал Комбат» з дубляжом у запісе. 
Квіткі можна набыць онлайн і ў касе кінатэатра.

Последние новости