Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

АМЕРЫКАНСКАЕ ДАКУМЕНТАЛЬНАЕ КІНО

4 сакавіка – амерыканскія кінематаграфісткі Рызэ Сандэрс-Вайр і Лоіс Восен адкрыюць традыцыйны фестываль амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка», які пройдзе з 25 па 29 сакавіка ў сталічным кінатэатры «Піянер». Фестываль прысвечаны Месяцу жаночай гісторыі ў ЗША і ролі жанчын у амерыканскім грамадстве. 
Фестываль амерыканскага дакументальнага кіно праводзіцца ў Мінску ўжо сёмы раз і нязменна праходзіць з аншлагам.  
Рызэ Сандэрс-Вайр, аўтар караткаметражнага фільма «Гаджэт-дзяўчаты», які адкрывае фестываль, а таксама Лоіс Восен, заснавальніца і выканаўчы прадзюсар Independent Lens, эксклюзіўнага тэлешоў Службы грамадскага вяшчання PBS, прадставяць фільмы фестываля і адкажуць на пытанні гледачоў пасля сеансаў. 
Гаджэт-дзяўчаты(16+) (25 сакавіка)
У летнім лагеры “GADgET” дзяўчынкі знаёмяцца з асновамі тэхнічнай творчасці і прымяненнем на практыцы дакладных і прыродазнаўчых навук. Фільм яскрава паказвае, з якімі складанасцямі сутыкаюцца жанчыны пры выбары больш традыцыйных для мужчын сфер дзейнасці.
На паказе будзе прысутнічаць рэжысёр фільма Рызэ Сандэрс-Вайр, якая з задавальненнем адкажа на пытанні гледачоў пасля сеансу. 
Гераін(я)(16+) (25 сакавіка)
Шумны прамысловы горад Ханцінгтан, што ў Заходняй Вірджыніі, стаў эпіцэнтрам сучаснай опіумнай эпідэміі з колькасцю перадазіровак, якая перавышае ў 10 разоў сярэднія паказальнікі па ўсёй краіне. Паток гераіну пагражае гэтаму невялікаму гораду з доўгімі традыцыямі наркаманіі, бяспраўя і галечы. Сярод гаротнага пейзажу рэжысёр Элейн Макмілан Шэлдан паказвае іншы бок барацьбы з наркотыкамі, той, што заснаваны на спадзяваннях. Шэлдан вылучае трох жанчын, якія імкнуцца разарваць разбуральны цыкл злоўжывання наркотыкамі. Гэты арыгінальны кароткаметражны дакументальны фільм паказвае, як ланцужок спагады трымае гэты асобна ўзяты горад разам. 
Я - Джэйн Доў(18+) (26 сакавіка)
Фільм распавядае пра аб’яднаную барацьбу маці дзяўчынак, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі для камерцыйнага сэксу на сайце аб’яваў Backpage.com. Фільм атрымаў масу ўзнагарод і захапіў увагу не толькі кінакрытыкаў, але і папулярнай прэсы, што забяспечыла выдатную магчымасць для прываблівання вельмі неабходнай масавай увагі да праблемы, асабліва ў галіне злачынстваў, звязаных з гандлем дзецьмі. Што яшчэ больш важна, фільм матываваў людзей на актыўную дзейнасць па вырашэнні праблемы, у тым ліку на ўвядзенне новага заканадаўства ў Кангрэсе. Фільм таксама выклікаў журналісцкае раследванне сувязі паміж Google і Backpage і прывёў да  крымінальнага пераследу дзейнасці кіраўнікоў інтэрнет-імперыі Backpage.
Балансіроўка шаляў(16+) (27 сакавіка)
Фільм заснаваны на апытаннях, што былі праведзеныя на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў. «Балансіроўка шаляў» дэманструе праніклівы погляд на гісторыю жанчын-юрыстаў у Амерыцы. Апытаныя ўключаюць шырокае кола юрыстаў і суддзяў цягам пяці пакаленняў, у тым ліку суддзю Вярхоўнага суда Рут Бэйдэр, адваката ў галіне  грамадзянскіх правоў Глорыю Олрэд, суддзяў Вярхоўнага суда штата і Апеляцыйнага суда, жанчын з ліку меншасцяў, маладых супрацоўніц і студэнтак. Фільм даследуе, як дыскрымінацыя перайшла са стану адкрытай да вытанчанай, і чаму сёння маладыя жанчыны масава пакідаюць прафесію. Нарэшце, фільм падымае важкія прычыны, чаму наяўнасць жанчын на верхніх пасадах улады насамрэч станоўча ўплывае на развіццё грамадства. 
Эла Брэнан, галоўная на кухні(12+) (28 сакавіка)
Эла Брэнан – імя легендарнае ў рэстараннай індустрыі. Яна добра вядомая на радзіме ў якасці матрыярха наваарлеанскага рэстараннага бізнесу і рэвалюцыянеркі крэольскай кухні. Многія не ведаюць, што, калі Эла Брэнан была падлеткам у 1940-х гадах, рэстаранны бізнес Новага Арлеану зарабляў менш за мільён даляраў у год. Сёння гэтая індустрыя прыносіць гораду мульцімільярдныя прыбыткі, а сама Эла моцна паўплывала на тое, што амерыканцы ядуць і п'юць. Фільм утрымлівае інтэрв'ю з цяперашнімі і былымі кухарамі яе рэстарана, рэстаратарамі, калегамі, членамі яе сям'і і сябрамі. Гэта інтымная гісторыя перамог выбітнай амерыканскай жанчыны-наватара.
Бомба: гісторыя Хедзі Ламар(12+) (29 сакавіка)
Жыццё і кар’ера галівудскай зоркі і недаацэненай геніяльнай вынаходніцы Хедзі Ламар.

Пачатак сеансаў у 18:30. Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у дзень паказу з 12:00 у фае кінатэатра.

Последние новости