Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Выстава «Беларусы. Арт-пазітыў»

Праект пад назвай «Беларусы. Арт-пазітыў» аб'яднаў 30 работ. Усе яны ў свой час друкаваліся на старонках газеты. «Скразная тэма, якая праходзіць праз усе малюнкі, - Беларусь і свет. А яшчэ тое, што беларусы разумныя, знаходлівыя і вясёлыя», - адзначыў мастак. Ён дадаў, што выстаўка вельмі простая, усе яе тэмы даходлівыя. «Малюнак, надрукаваны ў газеце, павінен не проста жыць, а працаваць. Не трэба сядзець, разважаць, разгадваць, што хацеў сказаць мастак. Сатырычная графіка для таго і існуе, каб чалавеку адразу было ўсё зразумела. Гэта цэлая тэма ў адным малюнку», - сказаў Алег Карповіч, паабяцаўшы, што ў выстаўкі абавязкова будзе працяг.


Карповіч Алег Іванавіч — удзельнік выстаў графікі, міжнародных выстаў плаката ў Германіі, Польшчы, Расіі, Эфіопіі. Аформіў больш за 100 кніг беларускіх выдавецтваў. Ўзнагароджаны прэміяй Міжнароднага конкурсу экслібрыса ў г. Санкт-Нікалас (Бельгія). Алег Карповіч Узнагароджаны знакам «Выдатнік друку Беларусі». Прымаў удзел у выставах графікі, міжнародных выставах плаката ў Германіі, Польшчы, Расіі, Эфіопіі. Аформіў больш за сотню кніг беларускіх выдавецтваў. Узнагароджаны прэміяй Міжнароднага конкурсу экслібрыса ў г. Санкт-Нікалас (Бельгія)Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне станковай графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў у газеце «Свабодныя навіны», сёння займае пасаду мастака і аглядальніка ў рэдакцыі газеты «СБ — Беларусь сегодня». У «Вожыку» Алег Іванавіч друкуецца з 1993 года. Майстра ўмела спалучае ў карыкатуры гратэск з рэалістычнай фактурай станковай графікі. Ягоны шарж — гэта рэалістычны партрэт са стылізацыяй. Акрамя карыкатуры і шаржа, Алег Іванавіч захапляецца жывапісам і скульптурай.


Аўтар: Алег Карповіч
Месца правядзення: кінатэатр «Цэнтральны» (г. Мінск, пр.Незалежнасці, 13).


Уваход вольны.


 

 
Фотографии

Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!