Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ «ДАРОГА»


27 верасня ў кинатэатры «МIР» стартуе паказ нашумелай дакументальнай стужкі рэжысёра Дзмітрыя Калашнікава «Дарога».
«Дарога» – гэта дакументальная стужка рэжысёра з Санкт-Пецярбурга Дзмітрыя Калашнікава, якая была створана з запісаў відэарэгістратараў і змантаваная адпаведна пэўнай драматургіі.
Расійскі рэжысёр і дырэктар кінафестывалю «Артдокфест» Віталь Манскі назваў «Дарогу» новым відам мантажнага кіно ў сваёй рэцэнзіі на Meduza.
7 ФАКТАЎ, ЧАМУ «ДАРОГУ» ВАРТА ГЛЯДЗЕЦЬ:
1.Сусветная прэм’ера фільма адбылася ў Амстэрдаме ў 2016 годзе на фестывалі дакументальнага кіно IDFA, які лічыцца Канамі дакументальнага кіно.
2.Беларуская прэм’ера адбылася ў 2018 у Мінску на «Паўночным ззянні». За два гады фільм аб’ездзіў больш за 80 кінафестываляў, стаўшы сапраўдным фестывальным хітом.
3.У студзені 2018 года прайшоў амерыканскі пракат фільма ў 35 гарадах, пры падтрымцы аднаго з буйнейшых амерыканскіх дыстрыбутараў Oscilloscope.
4.«Дарога» атрымала станоўчыя рэцэнзіі на старонках найбуйнейшых СМІ: The New Yorker, Hollywood Reporter, VOX magazine, Esquire, Variety).
5.Фільм з’яўляецца капрадукцыяй шасці краін: Беларусь, Расія, Сербія, Харватыя, Боснія і Герцаговіна, ЗША.
6.Арыгінальны беларускі постэр да фільма зрабіў знакаміты дызайнер Уладзімір Цэслер.
7.У фільме выкарыстаная музыка беларускага этна-трыа «Троіца», а таксама піянераў брытанскага трып-хопу Red Snapper. З імі галоўная прадзюсарка фільма беларуска Воля Чайкоўская пазнаёмілася на музычным фестывалі «Мірум» у 2016 і папрасіла ў гурта дазвол на выкарыстанне вядомай музыкі.
8.Фільм быў абраны часопісам Esquire як адна з найлепшых дакументальных стужак году.



Сінапсіс
Усё, што толькі можа адбыцца на расійскіх дарогах, дакладна фіксуюць камеры відэарэгістратараў, якія ёсць амаль у кожнай машыне ў постсавецкіх краінах. Супер-аб`ектыўнае відэа яскрава перадае рускі нацыянальны характар і каларыт: перманентнае чаканне цуду і прадчуванне жыццёвай драмы. Палаючы лес становіцца вобразам так званага «рускага пекла», вайсковы танк каля аўтамыйкі сімвалам абсурду і добрага гумару, а відэа, зробленае каля Крамля ў вечар забойства Барыса Нямцова, сімвалам таго, што зло заўсёды дзесьці побач. А таксама ў фільме шмат іншых смешных і трагічных гісторый, якія чакаюць нас на дарозе ... жыцця. «Дарога» змантаваная з запісаў відэарэгістратараў, зробленых па ўсёй Расіі і адлюстроўвае жыццё як  непрадузяты назіральнік. Жыццё як яно ёсць.

 

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!