Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

ЧАС «ЛЕТАПІСУ»

У рамках сумеснай акцы«Беларусьфiльм-95», прысвечанай 95-годдзю беларускага кiно, сетка кінатэатраў КiноМiнска арганізуе паказы дакументальнага беларускага кіно – Час «Летапiсу».


Праект Час «Летапiсу» будзе прадстаўлены толькiў малым зале кiнатэатра «Пiянер». 26 верасня праект распачынаюць чатыры кароткаметражныя дакументальныя карціны - «Янка Купала», «Мы жывем на краі», «Кола» i«Драўляны народ». Кожны з фiльмаў з'яўляецца ўдзельнікам айчынных і міжнародных кінафестываляў i ўдастоены мноства ўзнагарод, а таксама станоўчых водгукаў кінакрытыкаў.


«Янка Купала» - фільм Вольгі Дашук і Віктара Аслюка. Карціна прысвечана аднаму з духоўных сімвалаў Беларусі - паэту Янку Купалу.


«Мы жывем на краі» - карціна Віктара Аслюка - распавядае гісторыю вёскі Дубіна, якая стаіць на краі стромкага берага Нёмана. Штогод рака «падмывае» ўскраіны вёскi, адваёўваючы ў людзей тэрыторыю.


«Кола» - сумесная праца Паўла Магіліна і Віктара Аслюка - распавядае пра жыццё маладой беларускай сям'і, якая жыве ў вёсцы і шануе традыцыі продкаў.


«Драўляны народ» - сумесны праект Віктара Аслюка і Анатоля Казазаева. Рэжысёры распавядаюць гледачу гісторыю неверагодна таленавітага разьбяра па дрэве Мікалая Тарасюка. Работы майстра - сапраўднае мастацтва. Праз вобразы драўляных фігурак, якія выразае Мікалай, аўтары тлумачаць нам сутнасць сапраўднага беларуса.


Не прапусціце магчымасць атрымаць асалоду ад здабыткаў беларускага дакументальнага кінематографа ў кінатэатры «Піянер» 26 верасня.


Сачыце за навінамі праекта на сайце kinominska.by і ў сацыяльных сетках.


Кошт квітка: 3 рублі.

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!