Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Солд-аўты на «Паўночным ззяннi» - фестываль дублюе паказ топавых фільмаў


Чацвёрты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які ў гэтым годзе праходзіць з 19 па 26 красавіка ў сталічным кінатэатры «Мір», па вялікім просьбам гледачоў дублюе паказы на самыя папулярныя фільмы праграмы. Гэта тры карціны, на якія не ўсім жадаючым дасталіся квіткі, не прапусціце ў гэты раз!


«Мары Каля мора» - 27 красавіка. Гэта гісторыя барацьбы, любові, пошуку ідэнтычнасці і жадання рухацца наперад, калі здаецца, што ўсё вакол застаецца нерухомым ад асобы дзяўчынкі-падлетка і яе рэлігійных бацькоў.

«Жахлiвая жанчына» - 28 красавіка, гэта гісторыя рамантычных адносін, у якіх дамінуе жанчына. Раптам і вельмі жорстка. Хлопцы, сцеражыцеся маніпуляцый, якія ўбачыце.

«Былая жонка» - 29 красавіка, фільм распавядае гісторыю трох адносін, у якіх сяброўка, жонка і былая жонка збіраюцца разам, каб распавесці сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносін - ад закаханасці да разводу.

Пачатак усіх паказаў - 19:00
Кошт квіткоў - 6 рублёў. Набыць квіткі можна онлайн, ці у касах кінатэатра

У гэтым годзе ў афішы фестывалю 18 стужак з дзевяці краін. Упершыню далучыліся Фарэрскія астравы (самакіравальная тэрыторыя ў складзе Каралеўства Даніі). Ганаровым госцем фестывалю стаў нарвежскі пісьменнік і кінакрытык Эрленд Лу, сустрэчы з якім прайшлі ў Мінску з аншлагам.

Фестываль праходзіць пад слоганам "Змяні вугал зроку". Гэта заклік паглядзець на ўсё з аналітычнага пункту гледжання, паставіць сябе на месца іншага, убачыць сітуацыю вачыма сваіх маці, дзіцяці, каханых людзей, ворагаў ці сяброў.

Пасля некаторых фільмаў праходзяць абмеркавання з гасцямi-рэжысёрамі, дыскусіі і дадатковыя майстар-класы ў рамках Iндустрыяльнай платформы «Паўночнага ззяння». Больш падрабязнаcцей шукайце на сайце.

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!