Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Неверагодныя цуды нашай планеты


У мінскі пракат выходзіць дакументальны фільм BBC «Зямля. Адзін неверагодны дзень» у беларускамоўнай версіі! Здымачная група колькасцю ў сто чалавек, 38 лепшых аператараў сучаснасці пабылі ў 22 краінах свету и знялі кадры неверагоднай прыгажосці, здзіўляючыя сваёй маштабнасцю і дэталёвасцю. Убачыць на вялікім экране наколькі дзіўная і прыгожая наша планета можна з 26 красавіка па 9 мая ў кінатэатры “Піянер”.

Сонца ўзыходзіць над Зямлей і мноства жывых істот пачынаюць свій дзень, поўны кранальных, займальных і небяспечных падзей. Ігуаны ратуюцца ўцёкамі ад атрутных змей, панды ласуюцца парасткамі бамбуку, жырафы змагаюцца за сэрца «прыўкраснай дамы»... Жыццё ў афрыканскай саване, на бязлюдных выспах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і на марскім дне дзеецца па законах вострасюжэтнага баевіка, сентыментальнай меладрамы альбо ашаламляльнага трылера. Ніколі раней цуды не былі такімі блізкімі.

Рэжысёрам карціны стаў брытанскі пастаноўшчык, сцэнарыст і прадзюсар Пітэр Уэббер. У 2003 годзе на экраны выйшаў дэбютны мастацкі фільм рэжысёра – «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» з Скарлетт Йоханссан і Колінам Фёртам у галоўных ролях. Карціна атрымала тры намінацыі на «Оскар», дзве на «Залаты глобус» и дзесяць намінацый на Прэмію Брытанскай кінаакадэміі.

Фільм «Зямля. Адзін неверагодны дзень» з’яўляецца працягам дзвюх самых дарагіх дакументальных стужак «Зямля» (2007 г.) и «Акіяны»  (2009 г.). У фільме няма акцёраў і толькі закадравы голас злучае прыроду і чалавека. Арыгінальную версію фільма агучыў Роберт Рэдфард, а кітайскую – Джэкі Чан. У рускай версіі апавядальнікам выступіў вядомы навуковец-заолаг і вандроўнік Мікалай Драздоў. Па-беларуску фільм будзе паказаны ўпершыню і ў абмежаваным пракаце.

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!