Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

«Паўночнае ззянне» пашырае геаграфію


«ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» ПАШЫРАЕ ГЕАГРАФІЮ: СЁЛЕТА ПЛЮС КІНО З ФАРЭРСКІХ АСТРАВОЎ

Чацвёрты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», якi адбудзецца 19-26 красавіка ў Мінску ў кінатэатры «Мір», прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі.

Сёлета фестываль прадставіць 17 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Да ліку краін-удзельніц упершыню далучаюцца Фарэрскія астравы, самакіроўная тэрыторыя ў складзе Каралеўства Даніі, якія таксама ўваходзяць у лік краін-удзельніц Савета Міністраў Паўночных краін.

На астравах функцыянуе Асацыяцыя Фарэрскіх кінематаграфістаў. Адной з найбольш вядомых кінарэжысёрак з'яўляецца Катрын Оттарсдацiр (Katrin Ottarsdóttir). У 1989 годзе яна выпусціла першы поўнаметражны мастацкі фільм «Atlantic Rhapsody» для міжнароднай аўдыторыі. Зараз Faroese Film House займаецца актыўным прасоўваннем кіно с Фарэрскіх астравоў і стварэннем умоваў для развіцця кінематаграфіі рэгіёну.

Акрамя паказаў у рамках фестывалю адбудзецца шмат дадаковых адукацыйных і захапляльных мерапрыемстваў: майстар-класаў, лекцый ад знакамiтых кінематаграфістаў, замежных кінакрытыкаў, псьменнікаў і, нават, дызайнераў, а таксама канцэрты і вечарынкі ў нардычным і балтыйскім стылі.

У канцы сакавіка будзе абвешчаны новы слоган і поўная праграма фестывалю. Афіцыйнае адкрыццё пройдзе 19 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А), якi традыцыйна з’яўляецца галоўнай пляцоўкай фестывальных паказаў.

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!