Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Watch Docs Belarus


Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus (https://watchdocs.by/be)
Даты проведения: с 14 по 17 декабря
Место проведения: кинотеатр «Мир» (г. Минск, ул. Козлова, 4а / +375 17 284-37-71)
Вход бесплытный при наличии свободных мест

WATCH DOCS – гэта міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека, першыя паказы якога адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве. Штогод фестываль збірае на сваіх  пляцоўках гледачоў і ўдзельнікаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання.

Большасць стужак – гэта праца сусветна вядомых рэжысёраў, а ўваход на паказы – прынцыпова вольны для гледачоў.

WATCH DOCS Belarus упершыню з'явіўся у Мінску ў 2015 годзе намаганнямі аднадумцаў-арганізатараў і дзесяткаў валантэраў. Менчукі ўжо двойчы мелі магчымасць убачыць выдатную сусветную дакументалістыку, пагутарыць са стваральнікамі і галоўнымі героямі стужак, а таксама экспертамі па такіх актуальных праблемах, як іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, залежнасці падлеткаў, праца праваабаронцаў у Беларусі, падзеі ва Украіне і інш.

Сёлета Фестываль пройдзе з 14 па 17 снежня на пляцоўках кінатэатра Мір, Гістарычнай Майстэрні і Цэнтра культурных інавацый ok16.

Тэмы, якія мы палічылі важнымі ў гэтым годзе, па якіх адабрана асноўная частка фільмаў:
Папулізм: чаму зараз набіраюць вагу вяртаюцца палітыкі-папулісты, а выбарцы шукаюць простыя адказы на складаныя пытанні;
Памяць: як гістарычная спадчына ўплывае на сённяшні дзень і як сучаснасць уплывае на мінулае;
Агульны сьвет: чаму нас, у Беларусі, мусяць хваляваць школы ў Афрыцы і аварыя на гідрастанцыі ў Расеі.

Таксама адбудзецца некалькі спецпаказаў па-за агучанымі тэмамі.
Арганізатарам фестываля з'яўляецца грамадская арганізацыя Звяно.

***
14 снежня 18:30
Горкі шакалад
The Chocolate Case
Нідерланды,2016 год, 90 хвілін
Мова субтытраў: руская
Рэжысёр: Бентэ Форрэр

Фільм пачынаецца са званка галандскага журналіста Тэўна Ван Дэр Кёкена ў паліцыю з прызнаннем, што сваімі дзеяннямі ён спрыяў распаўсюду рабства, толькі таму, што… еў шакалад. І нельга адмаўляць, што кожны з нас у пэўнай ступені падтрымлівае існаванне рабства, спансуючы, хай сабе і ў ролі спажыўцоў, усталяваную сістэму вытворчасці шакалада. Бо на этапе збора какава бабоў шырока выкарыстоўваецца дзіцячая праца.
Спачатку мэтай Ван Дэр Кёкена і яго калегаў была якасная праграма для тэлебачання. Аднак ідэя супрацьдзеяння рабству вырастае ў смелую ініцыятыву па вытворчасці «шакалада вольнага ад рабства».
Па-майстэрску мяжуючы архіўныя матэрыялы са свежымі запісамі, аўтар здолеў узнавіць храналогію гэтай натхняльнай гісторыі. Фільм паказвае, як складана малымі сіламі супрацьстаяць адпрацаванай схеме вытворчасці, у якой ніхто з удзельнікаў не здольны на нешта паўплываць. Складана, але магчыма.
У сапраўдным галандскім стылі, з гумарам, прастатой, якая абяззбройвае, і ўпартасцю, якая выклікае зайздрасць, Тэўн і яго калегі працуюць над вывадам у продаж першага шакалада, у вытворчасці якога практычна не ўдзельнічаюць дзеці. І ў гэтым іх чакае поспех. Усяго за адно дзесяцігоддзе «Tony's Chocolonely» робіцца адной з буйнейшых шакаладных кампаній ў Нідэрландах.
Спасылка на трэйлер

***
15 снежня 19:00
Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы
Ash and Money
Эстонія, 2013, 98 хвілін, узроставыя абмежаванні: 18+
Мова субтытраў: руская
Рэжысёр: Ційт Аясоо, Эне-Лііс Сэмпер

Фільм распавядае пра сацыяльны эксперымент па стварэнні фіктыўнай палітычнай партыі ў Эстоніі і пра тое, што з гэтага атрымалася.
Яшчэ ў 2010 годзе акторы эксперыментальнага эстонскага тэатра абвесцілі пра намер стварыць новую палітычную сілу нібыта з мэтай «карэнным чынам змяніць палітыку ўнутры краіны». Так з'яўляецца «Адзіная Эстонія» і пачынаецца імітацыя барацьбы за галасы выбарцаў.
Удзельнікі псеўда-партыі выкарыстоўвалі ўсе магчымыя папулісцкія прыёмы і метады, давалі вялікую колькасць інтэрвью, агітавалі з гучнымі, але бессэнсоўнымі лозунгамі і імкліва набралі папулярнасць.
І хаця акторы тэатра з самага пачатку адкрыта заявілі пра тое, што «Адзіная Эстонія» – гэта тэатральны праект, шэраговыя выбарцы ўспрынялі партыю ўсур'ёз. Па прагнозах аналітыкаў смелы тэатральны перфоманс меў усе шанцы атрымаць на выбарах каля 20 месцаў у Парламенце. Аднак на анансаваным як грандыёзная падзея з'ездзе, які сабраў больш за 7 тысяч чалавек і быў паказаны ў наўпроставым эфіры вядучымі тэлеканаламі Эстоніі, стваральнікі партыі абвесцілі пра сканчэнне эксперыменту і канец існавання «Адзінай Эстоніі»
Спасылка на трэйлер

***
16 снежня 13:00
ГУЛАГ: цяжкія ўспаміны
Remembrance: Recalling the Gulag
Германія, 2016 год, 44 хвіліны, узроставыя абмежаванні: 12+
Мова фільма: руская
Рэжысер:Керстен Нікіг

Шмат якія лагеры савецкага ГУЛАГа знаходзіліся каля Пярмі. Калі СССР перастаў існаваць, некалькі гісторыкаў-энтузіястаў разам з былымі вязнямі заснавалі Музей гісторыі палітычных рэпрэсій «Пермь-36». Аднак палітычныя эліты сучаснай Расіі прытрымліваюцца альтэрнатыўных, мала звязаных з формулай галоснасці поглядаў на спадчыну сталінізма.
Па ініцыятыве дзяржавы музей хуткімі тэмпамі быў нацыяналізаваны, частка экспазіцыі закрытая для публікі, а былыя кіраўнікі абвінавачаныя ў перадузятасці і непрафесіяналізме. Глядач пабачыць у фільме як былых ахоўнікаў, так і Сяргея Кавалёва, які правёў 7 год у працоўных лагерах Пермскага краю. А таксама валанцёраў аб'яднання «Мемориал», якія, рызыкуючы патрапіць пад ужо звыклае для расійскай рэчаіснасці вызначэнне «замежны агент», робяць усё магчымае і немагчымае, каб захаваць рэшту экспанатаў ГУЛАГа для будучых пакаленняў. Дзеля памяці і таго, каб яны маглі пазбегчы памылак мінулага.

***
16 снежня 15:00
Чыстыя
Forever Pure
Ізраіль, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія, 2016 год, 87 хвілін
Мова субтытраў: беларуская
Рэжысёр: Маркас Прада

У сваёй працы Майя Зінштэйн дакументуе два выключных гады ў гісторыі футбольнага клуба «Бейтар» (Іерусалім), аднаго са старэйшых у гісторыі Ізраіля. Значную частку заўзятараў «Бейтара» складаюць артадаксальныя габрэі, якія жывуць па канонах «Галахі». Яны ўспрымаюць футбольны клуб скрозь прызму ўласных перакананняў і ганарацца тым, што за каманду не выступаюць гульцы арабскага паходжання.
Аднак апальны алігарх Аркадзь Гайдамакаў выкарыстоўвае футбольны клуб як інструмент для дасягнення палітычных мэтаў і спрыяе з’яўленню ў складзе каманды гульцоў з Чачні, якія вызнаюць іслам. Гэта правакуе самых адданых фанатаў абвесціць камандзе вайну.
Імгненна былыя ўлюбёнцы, якія мелі смеласць заступіцца за таварышаў па камандзе, ператвараюцца ў здраднікаў. На абарону футбалістаў становіцца паліцыя. Раззлаваныя фанаты спальваюць музей стадыёна, які належыць клубу. Падзеі разгортваюцца ў разгар сезона і каманда, якая пазбавілася заўзятараў, мусіць змагацца за захаванне месца ў вышэйшай лізе ў атмасферы страха і расчаравання.
Гэтая гісторыя – жывы прыклад таго, як жаданні палітычных элітаў краіны ставяць спорт у залежнасць ад сваіх інтарэсаў, да якіх наступстваў можа прывесці гнеў футбольных хуліганаў і як гэтыя падзеі ўплываюць на лёсы людзей, чыя праца – добра граць у футбол.
Спасылка на трэйлер

***
17 снежня 15:00
Зруйнаваная памяць
Destruction of Memory
ЗША, 2016г., 85 хвілін, узроставыя абмежаванні: 12+
Мова субтытраў: руская
Рэжысёр: Цім Слэйд

Аўтар панятку «генацыд» Рафаэль Лемкін меркаваў, што разбурэнне гістарычных і культурных помнікаў недапушчальнае і мусіць вызначацца як элемент генацыда. На яго думку, за спробамі знішчэння той ці іншай нацыянальнай супольнасці, як правіла, ідуць дзеянні, скіраваныя на ліквідацыю яе гісторыі, унікальнай матэрыяльнай і культурнай спадчыны.
Шматлікія ўзброеныя канфлікты, разбуральныя сусветныя войны, злачынствы супраць чалавечнасці, якія адбыліся ў мінулым стагоддзі, не маглі не адбіцца на стане культурнага асяродку. Фактычна яны ператварыліся ў вайну супраць культуры, якая працягваецца і сёння.
Аднак разбурэнню супрацьстаіць адваротная ініцыятыва, скіраваная на абарону, выратаванне і ўзнаўленне. Вайна са спадчынай заўсёды сутыкаецца з упартым супрацьдзеяннем з боку адважных «рыцараў ад культуры», якія рызыкуюць, а часам і ахвяруюць жыццём, каб захаваць памяць пра тое, хто мы ёсць.
Цім Слэйд вядзе нас у захапляльны шлях па слядах вандалізма і гераізма, распавядае пра разбуральныя для культуры дзеянні Саюзнікаў у час барацьбы з нацыстамі цягам Другой сусветнай вайны, пра знішчэнне старажытнейшых помнікаў культуры ў Сірыі ды Іраку. Ад Варшавы і Дрэздэна праз Мостар і Сараева да Пальміры і Цімбукту.
Спасылка на трэйлер


Вход бесплатный при наличии свободных мест

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!