Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Беларускія ўікэнды: «Маленькі Прынц»


23, 24 і 25 чэрвеня адбудуцца паказы мультфільма «Маленькі Прынц» у беларускай агучцы адбудуцца ў кінатэатры «Масква». Разам з паказамі будзе прэзентавана першае ў незалежнай Беларусі выданне кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.


«Маленькі Прынц» – найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, залатая класіка літаратуры, самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і для дарослым.


У 2015 годзе ў Францыі выйшаў аднайменны мультфільм. Ён распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым – тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.


У межах праекта «Беларускія ўікэнды» гэты мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў.


Перад паказамі адбудзецца прэзентацыя першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» у беларускім перакладзе Ніны Мацяш. У гэты дзень можна будзе набыць кнігу па адмысловым кошце.


Паказы адбудуцца 23-25 чэрвеня ў кінатэатры «Масква». Пачатак а 19:00


Кошт квітка: 5.0 р.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн >>>

Кінатэатр «Масква»: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 13 (ст.м. Няміга)
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-14-48 (каса кінатэатра)

 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!