Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Беларускія ўікэнды: «Пакуль ногі носяць»


26, 27 і 28 траўня ў кінатэатры «Масква» у межах «Беларускіх уікэндаў» адбудуцца паказы кранальнай камедыі «Пакуль ногі носяць» па-беларуску. У галоўных ролях — Джэк Нікалсан і Морган Фрымэн.


Эксцэнтрычны мільярдэр Эдвард Коўл (Джэк Нікалсан) і аўтаслесар Картэр (Морган Фрымэн) пражылі сваё жыццё па-рознаму, але ніколі не мелі магчымасці спыніцца і задумацца, навошта. Цяпер, калі яны апынуліся на суседніх ложках у шпіталі і ў іх аднолькавы дыягназ – рак, сябры па няшчасці вырашаюць, пакуль ногі носяць,  выканаць усе свае запаветныя жаданні. Але ці знойдуць яны радасць у жыцці?


Гэты фільм — бенефіс двух геніяльных акцёраў нашага часу: выбухнога Джэка Нікалсана і заўжды спакойнага Моргана Фрымэна. Фільм камедыйны, але адначасова прымушае задумацца пра важныя рэчы: у чым сэнс і радасць жыцця?


На беларускую мову галоўныя ролі агучылі Павал Харланчук і Алесь Малчанаў.


Паказы адбудуцца 26-28 траўня ў кінатэатры «Масква». Пачатак сеансаў а 19:00.


Паказы арганізаваны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom.


Кошт квітка: 5.0 р.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн >>>

Кінатэатр «Масква»: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 13 (ст.м. Няміга)
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-14-48 (каса кінатэатра)

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!