Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Тыдзень шведскага кіно


З 29 траўня па 2 чэрвеня 2017 ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску ў кінатэатры «Піянер» пройдзе Фестываль шведскага кіно.

Разам з кінафестывалем 29 траўня ў фае кінатэатра «Піянер» адкрыецца шведская фотавыстава «#enjoysweden» («Атрымай асалоду ад Швецыі!»), якая будзе працаваць да 11 чэрвеня.

«#enjoysweden» - гэта шведскі краўдсорсінгавы фотапраект, рэалізаваны праз сацыяльную сетку Інстаграм у 2013 годзе. Цягам года звычайныя людзі выкладвалі свае ўлюбёныя фотаздымкі з хэштэгам  «#enjoysweden». Ініцыятарамі праекта выступілі два браты са Швецыі - Альбін і Оскар Понерт. У іх не было вызначаных правілаў удзелу - кожны мог па-свойму даследаваць гэту тэму.Пасля таго, як было апублікавана 60 000 фотаздымкаў, прафесійнае журы вылучыла 240 лепшых, з якіх потым стварылі фотакнігу. Журы шукала цікавыя, незвычайныя, дзівакаватыя, цудоўныя, асабістыя інста-моманты, якія маглі б распавесці пра Швецыю.

***
29 траўня а 18.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестываля і выставы з удзелам Пасла Швецыі Марціна Оберга і паказ мастацкага фільма культавага шведскага рэжысёра Лукаса Мудысана  «Мы лепшыя!» (2013).
 
Стакгольм, 1982 год. Фільм пра  трох дзяўчат-падлеткаў, якія ад няма чаго рабіць бадзяюцца па вуліцах. Яны адначасова смелыя і задзірлівыя, моцныя і слабыя, дзівакаватыя і разгубленыя. Не маючы ўласных інструментаў, дзяўчаты ствараюць панк-гурт, нягледзячы на тое, што ўсе наўкола крычаць, што панк мёртвы.

***
30 траўня а 19.00 запрашаем на дакументальную стужку Крысціны Ліндстром «Астрыд»  (2015).  

«Піпі Доўгаяпанчоха», «Эміль з Лёнэберга», «Карлсан-з-даху». Кнігі Астрыд Ліндгрэн прадаюцца 150-мільённым накладам, а сама яна ўваходзіць у дзясятку самых чытаных аўтараў свету. Але кім была Астрыд  і адкуль пачынаюцца яе гісторыі?

***
31 траўня а 19.00 будуць дэманстравацца кароткаметражныя шведскія фільмы:
«Жывёлы, якіх я забіў мінулым летам» (2012)
«Кветкі Бенжаміна» (2012)
«Танцуй пад музыку цяпер» (2012)
«Грыбок» (2010)
«Вялікая паўночная гара» (2015)
«Кіскі “руляць» (2013)
«Мёртванароджаны» (2014)
«Вось гэтак цяпер» (2012)
«Распрані мяне» (2013).
 
***
1 чэрвеня а 19.00 запрашаем паглядзець фільм Джона О. Ульсана «Дзівосы Віскана» (2015).
Б’ярнэ і Малін жывуць на беразе ракі Юнган і разам  кіруюць фірмай па перавозках. Справы ідуць не вельмі добра, і ім трэба пазычыць грошы ў банку. Каб уратаваць фірму, Малін вырашае паехаць на іншы бераг да цесця і пераканаць яго стаць гарантам пазыкі. Пра гэта рашэнне ей давядзецца  потым моцна пашкадаваць.

***
2 чэрвеня а 19.00 Фестываль шведскага кіно завершыцца мастацкай стужкай Лізы Лангсэт  «Гатэль» (2013).
Эрыка мае ўсё: добрую працу, шмат сяброў і надзейныя стасункі. Пакуль усё гэта раптоўна не разбураецца. Яна пачынае наведваць тэрапеўтычную групу, у якой збіраюцца людзьмі з рознымі душэўнымі траўмамі. Яны пачынаюць разам шукаць магчымасць ажыццявіць “перазагрузку”...


Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.


Уваход на фестываль вольны.
Квіткі на фільмы можна атрымаць бясплатна ў касе кінатэатра з 12.00 у дзень паказу.


Кінатэатр «Піянер»: Мінск, вул. Энгельса, 20

 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!