Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Паўночнае ззянне


Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» абвяшчае пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Менавіта таму пашыраная дэфініцыя фестывалю змянілася – цяпер «Паўночнае ззянне» афіцыйна фестываль кіно Паўнчоных і Балтыйскіх краін.

Таксама ўпершыню ў праграме фестывалю будуць прадстаўлены два дакументальныя фільмы: эстонскі «Мурашнік» пра гаражы ў Талінcкім раёне Ласнямяэ, які з'яўляецца пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску, і ісландскі дакументальны фільм  «Усім відовішчам відовішча», музыку для якога пісалі гіганты ісландскай музычнай сцэны – Sigur Ros.

Таксама сярод цікавостак праграмы - гульнявы фільм «Нарвежскі дамок» - адзін з самых касавых фільмаў у нарвежскім пракаце апошніх гадоў; «У крыві» – рэжысёрскі дэбют Расмуса Хэйстерберга - аднаго з сцэнарыстаў «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона». І яшчэ шмат цікавага.

Галоўнай пляцоўкай цягам 7 дзён фестывалю стане кінатэатр «Мір» у Мінску. Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А). Разам з партнёрамі фестывалю авіакампаніяй  AirBaltic, «Паўночнае ззянне» дае сваем аматарам магчымасць пазнаеміцца бліжэй з новымі краінамі фестывалю. Спецыяльна для фестывалю кампанія AirBaltic і «Паўночнае ззянне» разыграе два квіткі ў напрамку Мінск-Рыга-Мінск і два квіткі на афіцыйнае адкрыццё фестывалю.

Акрамя паказаў фестываль прапануе пашыраную праграму дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класаў кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і, нават, дызайнераў. Свой варкшоп у межах фествалю правядзе фінскі прадзюсар Каарле Ахо, намінаваны на Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове; расійскі кінакрытык, спецыяліст па скандынаўскім кіно Антон Долін; рэжысёр, прадзюсар, музыка і адзін з самых паспяховых рэстаратараў у Осла – Ян Вардзёен, а таксама прадзюсар самай любімай фестывалямі ісландскай драмы «Каменнае сэрца» - Антон Мані Свансан. Таксама сёлета мы паспрабуем раскрыць таямніцы поспеху скандынаўскага мадэрну і яго уплыву на брэнд Скандынавіі разам з магістрам крэатыўных і медыя індустрый Дар’яй Яфімавай.

Слоган  сёлетняга фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. А трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»  – гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.

19 красавіка (серада)
19:00 Ад Літвы не ўцячы – 2016 (рэж. Ромас Забараўскас, Літва) – фільм прадстаўляе рэжысёр
21:00 Світанак – 2015 (рэж. Лайла Пакальніня, Латвія)

20 красавіка (чацвер)
18:30 Маленькія Крылы – 2016 (рэж. Сэльма Вілхунэн, Фінляндыя) – фільм прадстаўляе прадзюсар Карле Ахо
21:30 Разіта – 2015 (рэж. Фрэдэрыка Аспёк, Данія)

21 красавіка (пятніца)
19:00 Каменнае сэрца – 2016 (рэж. Гудмундур Арнар Гудмундсан, Ісландыя) – фільм прадстаўляе прадзюсар Антон Мані Свансан
21:40 Афтэпаці – 2016 (рэж. Патрык Сіверсэн, Нарвегія)

22 красавіка (субота)
19:00 Нарвежскі дамок – 2016 (рэж. Ян Вардзёен, Нарвегія) – фільм прадстаўляе рэжысёр
21:40 Мурашнік – 2015 (рэж. Уладзімір Логінаў, Эстонія)

23 красавіка (нядзеля)
19:00 У крыві – 2016 (рэж. Расмус Хэйстэрберг, Данія)
21:00 Гігант – 2016 (рэж. Ёханэс Нюхольм, Швецыя/Данія)

24 красавіка (панядзелак)
19:00 Маці – 2016 (рэж. Кадры Кыўсаар, Эстонія)
21:00 Паўкроўка – 2016 (рэж. Аманда Кернэль, Швецыя, Нарвегія, Данія)

25 красавіка (аўторак)
19:00 Усім відовішчам відовішча – 2015 (рэж. Бенедыкт Эрлінгсан, Ісландыя)
20:30 Народжаныя ў Хейнала – 2016 (рэж. Туука Тэманэн, Фінляндыя)

Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Кошт квіткоў: 5,00 р.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатру і анлайн
Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова 4а (ст.м. Плошча Перамогі)

Сачыць за навінамі фестываля можна на старонцы ў Facebook і на сайце northernlightsff.com. Як звычайна, на канале на YouTube – усе трэйлеры фестывальных фільмаў.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt). Фестываль арагізаваны сумесна з Аддзяленнем Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Дацкім Інстытутам культуры ў Рызе, Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Ісландскім цэнтрам кіно, Пасольствам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Фінскім фондам кіно, Эстонскім інстытутам кіно, Нарвежскім інстытутам кіно, Шведскім інстытутам кіно, Дацкім інстытутам кіно, Літоўскім цэнтрам кіно. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама.


Фестываль кіно Паўночнаеўрапейскiх краін «Паўночнае ззянне» – штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе і працягвае ладзіцца пры падтрымцы Офіса Савета Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. На мове кіно мы імкнемся распавесці пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў пяці Паўночнаеўрапейскіх краін і трох Балтыйскіх. Агулам фестываль прадстаўляе фільмы з Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Паказы адбываюцца ў двух гарадах – Мінску і Віцебску адначасова. Нашая мэта – несці мастацтва кіно, магію паўночнай культуры пераважна ў перакладзе на беларускую мову не толькі ў сталіцу, але і ў рэгіёны Беларусі.  

Кiнафестываль «Паўночнае ззянне» таксама з'яўляецца адметнай пляцоўкай у Беларусі для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі аматарамі ў сферы кіно. У дні фестывалю і на працягу года арганізатары «Паўночнага ззяння» ладзяць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя захапляльныя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне гульнявога кіно, так і дакументальнага.

 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!