Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Дадатковы паказ «Таямніца Келза»


26 сакавіка ў кінатэатры «Масква» у рамках праграмы «Беларускія ўікэнды» адбудзецца дадатковы паказ анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову.

Казачная гісторыя заснавана на рэальных падзеях 9 стагоддзя. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў Ірландыі ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.

Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom | Атлант тэлекам. У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.

Фільм дэманструецца на беларускай мове.

Сеансы: 26 сакавіка (нядзеля) а 17:50.

Кошт квітка: 5.0 р.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн >>>

Кінатэатр «Масква»: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 13 (ст.м. Няміга)
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-14-48 (каса кінатэатра), +375 29 554-34-59 (Андрэй, арганізатар паказа)

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!