Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Беларускія ўікэнды: «Таямніца Келза»


17, 18 і 19 сакавіка 2017 ў кінатэатры «Масква» у рамках праграмы «Беларускія ўікэнды» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову.

Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях 9 стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.

Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.

Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha_ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom | Атлант тэлекам. У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.

Фільм дэманструецца на беларускай мове.


Сеансы: 17 сакавіка (пятніца) а 19:00, 18 сакавіка (субота) і 19 сакавіка (нядзеля) а 17:00.

Кошт квітка: 5.0 р.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн >>>

Кінатэатр «Масква»: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 13 (ст.м. Няміга)
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-14-48 (каса кінатэатра), +375 29 554-34-59 (Андрэй, арганізатар паказа)

 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!