Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

«Поры года» у кінатэатры «Мір»


З 9 па 15 лютага 2017 у кінатэатры «Мір» у рамках праекта Cinemascope дакументальная стужка «Поры года» («Времена года» / Les Saisons) рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкi» i «Акiяны».

Фільм дэманструецца з беларускай агучкай.
Пазакадравы тэкст у фiльме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура». Уладзімір Трапянок — «голас» мінскага метро, якi знаёмы амаль кожнаму: ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.


Фiльм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, распачаты дакументальнымi блакбасцерамi «Птушкi» i «Акiяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэлiктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу.

Захапляльныя здымкi жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робiць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кiнематаграфiчныя ўражаннi i надзвычайны адукацыйны досвед.


Купіць квіткі >>>


Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова, 4а (ст. м. Пл. Перамогі)

Прэм'ера стужкі «Поры года» адбудзецца 6 лютага на адкрыцці фестываля экалагічнага кіно «Планетарый» у кінатэатры «Піянер»  (фільм будзе дэманстравацца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі). Падрабязней пра фестываль >>>

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!