Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Беларускія ўікэнды: «Падынгтан»


Праект «Беларускія ўікэнды» ладзіць дадатковыя прагляды фільма ПАДЫНГТАН у агучцы на беларускую мову. 17 і 18 снежня ў кінатэатры «Перамога» адбудуцца паказы гэтай сямейнай стужкі.


Фільм будзе цікавы ўсім дзецям ад 6 год. Мінулыя прагляды (19-20 лістапада) прайшлі з поўным аншлагам, білеты былі раскуплены за некалькі дзён і сотні людзей не здолелі трапіць на гэтае кіно. Менавіта таму ладзяцца дадатковыя прагляды.


«Падынгтан» распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне. Брытанія знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пыхам і Падынгтанам. І калі першы шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў маленькіх гледачоў. І ў перуанскага мядзведзя з манерамі ангельскага джэнтльмена гэта пэўна атрымаецца! Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман.


На беларускую мову фільм агучаны вядомымі беларускімі акцёрамі: Паўлам Харланчуком, Алесем Малчанавым, Уладзімерам Глотавым, Святланай Цімохінай.


Сеансы: 17 снежня (субота) а 17:00 і 19:00, 18 снежня (нядзеля) а 17:00 і 19:00.


Кошт квітка: 3.0 р. (30.000)
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн >>>


Кінатэатр «Перамога»: г. Мінск, вул. Інтернацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-77-66 (каса кінатэатра), +375 29 554-34-59 (арганізатар паказа)


Паказы арганізаваныя аб’яднанням «Кінаконг» і кінатэатрам «Перамога».

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!