Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Паўночнае ззянне Sport Doc


Дакументальныя фільмы пра цуд ісландскага футболу, імігрантаў на каньках і бокс як лекавы сродак пакажуць у кінатэатры Мір з 15 па 17 снежня 2016 ў межах пазафестывальнай праграмы фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін “Паўночнае ззянне”.

Праграмай Sport Doc пачынаецца серыя пазафестывальных паказаў фільмаў, якія не паспяваем паказаць пад час асноўнай праграмы фестывалю “Паўночнае ззянне” ў красавіку. У  Sport Doc увайшлі тры яскравыя дакументальныя стужкі з Ісландыі, Фінляндыі і Швецыі.


15 снежня ў 19:00 праграма распачнецца паказам  фільма “Тата любіць цябе” (14+) (рэж. Нінні Ракаса). Стужка прысвечаная фінскаму баксёру Юссі Койвула, які страціў бацькоў ва ўзросце 12 гадоў, а пазней брата і сястру. Толькі бокс дапамог яму вытрываць і  зараз, праз 17 год кар’еры, траўма ставіць пад пытанне ўсе ягоныя дасягненні.

Юссі Койвула наведае Мінск 1 снежня у падтрымку праграмы. Ён правядзе трэніроўку і прадставіць фільм навучэнцам Школы алімпійскага рэзерву па боксе.


16 снежня ў 19:00 пачнецца паказ дакументальнага блакбастэру – фільма “Унутры вулкану – уздым ісландскага футболу” (16+) – пра каманду-сенсацыю Еўра-2016. Рэжысёр Саевар Гудмундсан пачаў здымкі, калі галоўнай мэтай ісландскай каманды было прайсці кваліфікацыю. Праз гэты фільм мы далучымся да каманды напачатку яе шляха і ўбачым нараджэнне легенды.


17 снежня ў 19:00 запрашаем вас не толькі натхніцца, але і добра пасмяяцца, бо ў гэты дзень завяршае праграму шведскі фільм “Мілыя людзі” (16+) (рэж. Карын аф Клiнтберг, Андэрс Хельгесан). У ім самалійскія бежанцы з легкай рукі журналіста Патрыка Андэрсана вучацца гуляць у хакей. Самалійцаў чакаюць 6 гарачых зімовых месяцаў падрыхтоўкі да чэмпіянату ў Сібыры, а нас – прыцягальнае відовішча цяжкай, камічнай і натхняльнай гісторыі пра чалавечнаць.

Усе паказы пройдуць на мове арыгіналу з беларускімі і/ці рускімі субтытрамі. Уваход на паказы па папярэдняй рэгістрацыі, або па бясплатным квітку, які можна ўзяць за гадзіну да паказу ў касе кінатэатра. Колькасць месцаў абмежаваная.  

Трэці фестываль “Паўночнае ззянне” пройдзе 20-23 красавіка 2017 года ў Мінску і Віцебску.


Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова 4а (ст.м. Плошча Перамогі)

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!