Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Беларускія ўікэнды: «Падынгтан»


19 i 20 лістапада  ў кінатэатры «Перамога» у рамках праграмы «Беларускія ўікэнды» адбудзецца паказ дзіцячага фільма ПАДЫНГТАН.

Фільм перакладзены на беларускую мову аб’яднаннем Кінаконг. Галасы агучкі — вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.

Стужка распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне. Брытанія знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пыхам і Падынгтанам. І калі першы шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў маленькіх гледачоў. І ў перуанскага мядзведзя з манерамі ангельскага джэнтльмена гэта пэўна атрымаецца! Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман. На яго варта ісці ўсёй сям’ёй, гэта добры, смешны і вельмі мілы фільм. 

Фільм дэманструецца на беларускай мове.

Пачатак сеансаў: 19 i 20 лістапада а 17:00.

Кошт квітка: 1.5 р. (15.000)
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн >>>


Кінатэатр «Перамога»: г. Мінск, вул. Інтернацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-77-66

 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!