Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, амбасады краін ЕС у Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама прадстаўляюць Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно.


Расклад паказаў 17-26 траўня 2016 года ў кінатэатры «Победа»


17 траўня (аўторак) 18:30
САД ЭДЭМА / Edeno Sodas***,  93 хв.
Літва, 2015 Рэжысёр: Альгімантас Пуйпа
У ролях: Юозас Будрайціс, Вікторыя Куадзітэ, Вайва Майнэлітэ, Вітаўтас Паўкштэ, Відас Пяткявічус
2025 год. Заможныя літоўцы вяртаюцца на радзіму, каб правесці тут свой «залаты век» у райскім асяроддзі.
Рэжысёр Альгімантас Пуйпа, прадзюсар Кейстуціс Пятруліс і акцёр Юозас Будрайціс наведаюць паказ.

17 траўня (аўторак) 21:00
ГОНАР / Pride***, 119 хв.
Вялікабрытанія, 2014 Рэжысёр: Мэцью Ўорхус
У ролях: Біл Найі, Імелда Стонтан, Дамінік Уэст, Эндру Скот, Джордж МакКэй, Джозэф Гілган
1984 год. Шахцёрскі страйк у Вялікабрытаніі. На падтрымку гарнякоў выпраўляецца моладзь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.
Узнагароды і прэміі:
2014 – Квір-Пальмавая галіна на МКФ у Канах (Францыя)
2015 прэмія BAFTA (Брытанская акадэмія кіно і тэлемастацтва) за найлепшы дэбют сцэнарыста і прадзюсара

18 траўня (серада) 18:30
ЯН КАРСКІ. ПРАВЕДНІК СВЕТУ / Karski and the Lords of Humanity***, 72 хв., дакументальны
ЗША, Польшча, Расія, 2015 Рэжысёр: Славамір Грунберг
Фільм пра героя трох народаў Яна Карскага, які рызыкаваў жыццём, каб распавесці свету пра Халакост на тэрыторыі Польшчы.
                      
18 траўня (серада) 21:00
ДАМАШНЯЯ АПЕКА / Home Care***, 92 хв.
Чэхія, 2015 Рэжысёр: Славамір Горак
У ролях: Алена  Міхулова, Болек Поліўка, Таццяна Вільгельмова, Сузана Крунерова, Эва Маталова
Медсястра Власта апякуецца мужам, дачкамі ды пацыентамі. Але раптам яна скідвае сямейныя кайданы ды ігнаруе прафесійныя абавязкі…
Узнагароды і прэміі:
2016 – нацыянальная кінапрэмія “Чэшскі леў” найлепшай  актрысе (Алена Міхулова)
2016 – прыз рэжысёру і найлепшай актрысе на МКФ у Палм-Спрынгс (ЗША)
2016 – прыз найлепшаму фільму на кінафестывалі ў Феніксе (ЗША)
2015 – прыз МКФ у Карлавых Варах найлепшай актрысе (Алена Міхулова)
2015 – прыз рэжысёру на МКФ у Мангейме (Германія)

19 траўня (чацвер) 18:30
ІТАЛЬЯНСКІЯ СЮЖЭТЫ / Italian Movies**, 99 хв.
Італія, 2012 Рэжысёр: Матэа Пелегрыні
У ролях: Лаўра Анзані,  Маўрыцыа Бабуін, Ліна Бернардзі, Сузана Капельяра, Аляксей Гуськоў
Каманда прыбіральшчыкаў-імігрантаў з Афрыкі, Індыі ды Усходняй Еўропы бесперапынна генеруе новыя ідэі і таму пастаянна трапляе ў забаўныя сітуацыі

19 траўня (чацвер) 21:00
АДЗІН ДЗЕНЬ У ЖЫЦЦІ АНДРЭЯ АРСЕНЬЕВІЧА / Une journée d'Andrei Arsenevitch*, 55 хв. дакументальны
Францыя, 1999 Рэжысёр: Крыс Маркер
Фільм пра выбітнага кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага
 
20 траўня (пятніца) 18:30
ДОМ КАХАННЯ / Love Building, 85 хв.
Румынія, 2013 Рэжысёр: Юлія Ругіна
У ролях: Дарыян Богута, Драгаш Букур, Іон Русу, Руксандра Сербан
Пры дапамозе 3-х трэнераў 14 пар за тыдзень могуць удасканаліць свае адносіны. Але добрыя намеры ператвараюцца ў камедыю…
Узнагароды і прэміі:
2013 – прыз журы найлепшаму аператару на МКФ у Тыране (Албанія)

20 траўня (пятніца) 21:00
ШЧАСЛІВАГА ПАХАВАННЯ / Funeralii fericite, 111 хв.
Румынія, 2013 Рэжысёр: Хорацю Малаэле
У ролях: Хорацю Малаэле, Ігар Карась-Раманаў, Крына Семчук, Аляксандру Біндзя, Стэфан Алекса
Румынскі, рускі і балгарскі п’яніцы апынуліся перад радыкальным выбарам – смерць ці забава ў краіне, дзе магчыма ўсё…

21 траўня (субота) 16:00
ДОБРЫЯ ДЗЕЦІ НЕ ПЛАЧУЦЬ / Achtste Groepers Huilen Niet*, 96 хв.
Нідэрланды, 2012 Рэжысёр: Дэніс Ботс
У ролях: Ханна Обек, Фіона Лівінгстон, Брэм Флік, Амін Бел’яндуз
Гісторыя пра тое, што важна, колькі дзён змяшчае ў сабе жыццё. Але важней, колькі жыцця змяшчаюць у сабе дні.
Узнагароды і прэміі:
2012 – прэмія “Залаты фільм” (Нідэрланды)
2012 – галоўны прыз і прыз глядацкіх сімпатый на TIFF МКФ фільмаў для дзяцей у Таронта (Канада)
2013 – нацыянальная кінапрэмія “Рэмбрандт” найлепшаму рэжысёру

21 траўня (субота) 18:30
ЦІХАЕ СЭРЦА / Stille hjerte***, 98 хв.
Данія, 2014 Рэжысёр: Біле Аўгуст
У ролях: Гіта Нёрбю, Мортэн Грунвальд, Папрыка Стэан, Даніка Курчыч, Віга Бру
Эстэр прымае рашэнне пайсці з жыцця, але напярэдадні яна арганізуе вялікае свята для сваёй сям’і.
Узнагароды і прэміі:
2014 – срэбная ракавіна за найлепшую жаночую ролю (Папрыка Стэан) у Сан-Себасцьяна (Іспанія)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Bodil за найлепшы фільм і сцэнар, найлепшай актрысе і акцёру другога плану
2015 – прэмія Robert дацкай гільдыі кінакрытыкаў найлепшай актрысе другога плану

21 траўня (субота) 21:00
РЫБА-СОНЦА / Klumpfisken***, 100 хв.
Данія, 2014 Рэжысёр: Сорэн Бале
У ролях: Хенрык Бірк, Сюзана Сторм, Крэстэн Андэрсэн, Ёрген Бінг
Рыбак Кесэ вымушаны ўзяць на борт жанчыну-біёлага, што радыкальна змяняе яго жыццё і бізнес.
Узнагароды і прэміі:
2015 –  нацыянальная кінапрэмія Bodil  найлепшаму акцёру і актрысе другога плану
2015 – прэмія Robert дацкай гільдыі кінакрытыкаў за найлепшы сцэнар, рэжысуру і майстэрства акцёра ў галоўнай ролі

22 траўня (нядзеля) 16:00
КАЗКА ПРА ВОЗЕРА / Järven tarina, 80 хв., дакументальны
Фінляндыя, 2015 Рэжысёр: Кім Саарнілуата, Марка Рор
Фільм пра азёры, прыроду і ваду, ахутаныя фінскай міфалогіяй

22 траўня (нядзеля) 18:00
ВІКТОРЫЯ / Victoria****, 138 хв.
Германія, 2015 Рэжысёр: Себасцьян Шыпер
У ролях: Лія Коста, Франц Рагоўскі, Макс Мауф
Маладая іспанка пераехала ў Берлін і раптам сутыкнулася са смяротнай небяспекай…
Узнагароды і прэміі:
2015 – прыз Гільдыі артхаўзнага кіно рэжысёру на МКФ у Берліне (Германія)
2015 нацыянальная кінапрэмія Lola найлепшаму фільму, рэжысёру, аператару, акцёру і актрысе за галоўныя ролі
2015 – прэмія кінакрытыкаў рэжысёру на Нарвежскім МКФ
2015 – прыз найлепшаму замежнаму фільму на кінафестывалі ў Сан-Дыега (ЗША)
2016  прыз Gaudí  і прэмія Св. Георгія (Каталонія, Іспанія) найлепшай актрысе (Лія Коста)
 
22 траўня (нядзеля) 21:00
ПРАКТЫКАВАННІ Ў АБДЫМКАХ / Vaje v objemu***, 89 хв.
Славенія, 2012 Рэжысёр: Метад Певеч
У ролях: Урас Фюрст, Яна Зупанчыч, Драга Мілінавіч
У школе танцаў дзве пары вучацца мове танга, але разам яны спазнаюць не толькі харэаграфічныя “па”.
Узнагароды і прэміі:
2012 – прыз Vesna найлепшым рэжысёру, акцёру і актрысе на Славенскім кінафестывалі

23 траўня (панядзелак) 18:30
АРВА ПЯРТ – НАВАТ КАЛІ Я ЗГУБЛЮ ЎСЁ / Arvo Pärt – Isegi  kui ma köik kaotan, 90 хв., дакументальны
Эстонія, 2015 Рэжысёр: Дорыян Супін
Фільм пра слыннага эстонскага кампазітара

23 траўня (панядзелак) 21:00
МАЕ ДАЧКІ – КАРОВЫ / Moje córki krowy, 88 хв.
Польшча, 2015 Рэжысёр: Кінга Дэмбска
У ролях: Агата Кулеша, Габрыэла Мускала, Марцін Дарачыньскі
Дзве сястры, аддаленыя лёсам адна ад адной, вымушаныя ісці на збліжэнне – праз смех, слёзы ды любоў.
Рэжысёр Кінга Дэмбска і прадзюсар Збігнеў Дамагальскі наведаюць паказ.

24 траўня (аўторак) 18:30
У КОШАК НЯМА ГАЛАВАКРУЖЭННЯ / Os Gatos não Têm Vertigens***, 124 хв.
Партугалія, 2014 Рэжысёр: Антоніа-Педра Васкансэлас
У ролях: Марыя ду Сеу Гуэра,  Жуан Жэзус, Фернанда Серана, Нікалау Брэйнер, Цьяга Дэльфіна, Вітар Гансалвес
18-гадовы юнак заблытаўся ў лабірынце крыміналу, а сталая кабета трапіла ў пастку самоты…
Узнагароды і прэміі:
2015 – прэмія Autores (Партугалія) за найлепшы сцэнар і найлепшай актрысе (Марыя ду Сеу Гуэра)
2015 – прэмія Залаты глобус і прыз Cinema Bloggers (Партугалія) найлепшай актрысе (Марыя ду Сеу Гуэра)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Sophia найлепшаму фільму, сцэнарысту, рэжысёру, акцёру і актрысе за галоўныя ролі, за найлепшы  мантаж, гук, музыку і арыгінальную песню

24 траўня (аўторак) 21:00
ПЕРАСЛЕД / Pursuit, 95 хв.
Ірландыя, 2015 Рэжысёр:  Пол Мерсье
У ролях: Рут Брэдлі, Бэры Ўорд, Брэндан Глісан, Ліам Канінгэм
Старажытная ірландская легенда на сучасны лад. Дачка магутнага крымінальнага боса насуперак бацьку не жадае ісці замуж і пачынае вар'яцкую авантуру…

25 траўня (серада) 18:30
СТАКГОЛЬМСКІЯ ГІСТОРЫІ / Stockholm Stories***, 97 хв.
Швецыя, 2013 Рэжысёр: Карын Фален
У ролях: Мартын Волстрам, Йонас Карлсан, Сесілія Фродэ, Джулія Рагнарсан, Філіп Берг
Студэнт, пісьменнік-пачатковец, рэкламны агент, працаголік і бяздомная Ганна намагаюцца знайсці шлях да сябе і асяроддзя. Першы крок – выключыць святло…
Узнагароды і прэміі:
2014 – прыз актрысе (Джулія Рагнарсан) на Стакгольмскім кінафестывалі

25 траўня (серада) 21:00
САМУРАІ ЧАРНОБЫЛЯ / Tšernobõli samuraid*,  55 хв. дакументальны,  
Эстонія, 2012 Рэжысёр:  Івар Хейнмаа
Фільм пра ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і наступствы ў іх жыцці

26 траўня (чацвер) 18:30
МАЛІТВА НА КРЫЖЫ / Lūgšana krustā, 52 хв.  дакументальны
Латвія, 2008 Рэжысёр: Дзідра Смілтэна
Гісторыя XX-га стагоддзя праз прызму лёсу слыннага латышскага епіскапа Балеслава Слосканса, апостальскага адміністратара ў Мінску і Магілёве ў другой палове 20-х – пачатку 30-х.
Рэжысёр Дзідра Смілтэна наведае паказ.

26 траўня (чацвер) 21:00
МАРК ШАГАЛ. ПАЧАТАК,  13 хв., анімацыйны
Беларусь, 2015 Рэжысёр: Алена Пяткевіч
Фільм-летуценне. І ўспамін, і сон, і мара …
ды іншыя новыя беларускія анімацыйныя фільмы


Уваход вольны.
Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.


* -  дзецям да 12 гадоў прагляд дазволены толькі ў суправаджэнні бацькоў ці педагога
** - дзецям да 14 гадоў прагляд дазволены толькі ў суправаджэнні бацькоў ці педагога  
*** - прагляд дазволены толькі для аўдыторыі, старэйшай за 16 гадоў
**** - прагляд дазволены толькі для аўдыторыі, старэйшай за 18 гадоў


Кінатэатр «Победа», вул. Інтэрнацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 (017) 203-77-66


 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!