Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Фестываль «Паўночнае ззянне»

Фестываль кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» пройдзе з 21 па 24 красавіка 2016 года ў кінатэатры «Мір».


Асноўная мэта фестывалю – паказваць беларускім гледачам найноўшыя паўночнаеўрапейскія фільмы, якія на мове кіно распавядаюць пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў 5 краін-удзельніц Паўночнаеўрапейскага Савету: Швецыі, Фінляндыі, Наврегіі, Даніі, Ісландыі.


Слоган фестывалю-2016 – «Хараство штодзённага». Мы верым, што сваё хараство і паэзія ёсць у самых звыклых і побытавых рэчах, варта толькі ўважліва прыгледзецца. 8 фільмаў, якія будуць паказаныя ў рамках «Паўночнага ззяння» сёлета, пераканаюць вас у гэтым.


Праграма Фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне»:


21 красавіка, чацвер
18:30 - «Вясковыя жыхары» – 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя), 85 хв. (фільм прадстаўляе рэжысёрка)
21:30 - «Лэнд Хо!» – 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША), 95 хв.
 
22 красавіка, пятніца
19:00 – «Ітсі-бітсі»  – 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія), 109 хв. (фільм прадстаўляе здымкавая група)
21:30 – «Супраць прыроды» - 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія), 80 хв.
 
23 красавіка, субота
19:00 – «Мая худзенькая сястра» – 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія), 95 хв.
21:30 – «Перашкоды» – 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя), 85 хв.
 
24 красавіка, нядзеля
19:00 – «Гара нявіннасці» – 2015 (рэж. Дагур Кары, Ісландыя), 94 хв.
21:30 – «Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне» – 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія) 110 хв.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.


Кошт квіткоў: 40.000 б.р.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатру і анлайн
Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова 4а (ст.м. Плошча Перамогі)


У межах фестывалю пройдзе серыя майстар-класаў. Падрабязная інфармацыя на старонцы фестывалю ў Facebook https://www.facebook.com/northernlights2015/


Фестываль таксама пройдзе ў Віцебску 21-24 красавіка 2016 года.


Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt). Фестываль арагізаваны сумесна з Аддзяленнем Пасольтсва Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Дацкім Інстытутам культуры ў Рызе, Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Ісландскім цэнтрам кіно, Пасольствам Каралеўства Нарвегія ў Кіеве. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама.

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!