Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

Последние новости
Все новости

Фестываль кіно Паўночных краін

У красавіку 2015 года ў трох гарадах Беларусі ў трох кінатэтрах «Мір» (Мінск, 15-21 красавіка / Гомель, 17-23 красавіка / Віцебск, 23-29 красавіка) адбудзецца фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне». У рамках фестывалю прадэманструюць 7 фільмаў з 5 краін-удзельніц Паўночнага Савета: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі.
Урачыстае адкрыццё фестывалю ў Мінску адбудзецца 15 красавіка а 19-ай гадзіне у кінатэатры «Мір». На ім навержскі кіназнаўца Ян-Эрык Хольст прадставіць фільм Эрыка Ск’ёлдб’ера «Першапраходзец».
Фінскую стужку «Патрыёт» прадставіць у Мінску 16 красавіка рэжысёр Арта Халанэн. Ён з’яўляецца сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, адным з заснавальнікаў вядомага кінафестывалю DocPoint.


РАСКЛАД ПАКАЗАЎ


***


15 красавіка (серада) 19:00
Фільм прадстаўляе кіназнаўца Ян-Эрык Хольст
ПЕРШАПРАХОДЗЕЦ / Pionér
Нарвегія, 2013, 111 хв., на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі, 12+
Рэжысер: Эрык Ск’ёлдб’ер
1970-я гг. Нарвегія пачала пошукі нафты на дне Паўночнага мора, а прафесійны дайвер Петэр апантаны ідэяй дасягнуць яго дна. У Петэра і яго брата Кнута ёсць вытрымка, сіла і смеласць, неабходныя для такой небяспечнай місіі. Тэставае пагружэнне на глыбіню 500 метраў становіцца сапраўдным выклікам. Скептыкі не вераць, што пракласці нафтавыя трубы па дне Паўночнага мора, наогул, магчыма. Але трагічны выпадак змяняе ўсё.


***


16 красавіка (чацвер) 19:00
Фільм прадстаўляе рэжысёр Арта Халанэн
ПАТРЫЁТ / Isänmaallinen mies
Фінляндыя, 2014, 97 хв., на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі, 16+
Рэжысер: Арта Халанэн
1980-я гг. Тойва беспрацоўны. Жонка Пірка заахвочвае яго зрабіць нарэшце нешта карыснае, і ён ідзе здаваць кроў. Склад яго крыві ўражвае ўвесь медперсанал бальніцы. Неўзабаве Фінская нацыянальная лыжная зборная наймае Тойва ў якасці донара. Вядучая фінская лыжніца Аіна займае першыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Калі здараецца бяда, якая ставіць пад пагрозу перамогу ў Алімпійскіх гульнях у Канадзе, поспех фінскай зборнай знаходзіцца ў руках Тойва…


***


17 красавіка (пятніца) 19:00
СТРАЛОК / Skytten
Данія, 2013, 111 хв., на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі, 16+
Рэжысер: Анэт К. Олсэн
Падзеі фільма разгортваюцца ў Капенгагене на працягу пяці дзён. Насельніцтва абуранае тым, што новае кіраўніцтва краіны парушыла абяцанні, дадзеныя перад выбарамі. Дацкія кампаніі сумесна са Злучанымі Штатамі пачынаюць распрацоўку нафтавых скважын у Грэнландыі. Геафізік, былы алімпійскі стралок, распавядае грамадскасці пра небяспеку рашэння дзяржавы.


***


18 красавіка (субота) 19:00
ГАТЭЛЬ / Hotell
Швецыя, 2013, 97 хв., на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі, 16+
Рэжысер: Ліза Лангсэт
У Эрыкі ёсць усё: добрая праца, шмат сяброў і надзейны бойфрэнд. Але аднойчы ўсё гэта знікае... Эрыка запісваецца на групавую тэрапію і сустракае чатырох людзей з падобнымі праблемамі. Яны вырашаюць узяць жыццё ў свае рукі і шукаць выйсце разам. Цалкам ананімна яны браніруюць гатэль, дзе кожны можа прытварыцца іншым чалавекам.


***


19 красавіка (нядзеля) 19:00
ЯНЫ ЗБЕГЛІ / He ovat paenneet
Фінляндыя, 2014, 102 хв., на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі, 16+
Рэжысер: Ю.-П. Валкеапяя
Хлопец з дяўчынай сустракаюцца ў інтэрнаце для праблемнай моладзі. З ёй заўсёды здараюцца нейкія непрыемнасці, ніхто не можа яе кантраляваць. Ён – ціхмяны заіка, але яго сэрца таксама неўтаймоўнае. Хлопец моцна закохваецца ў дзяўчыну. Разам яны ўганяюць машыну, каб збегчы ад усіх…


***


20 красавіка (панядзелак) 19:00
ПАЎНОЧНЫ ПАРЫЖ / París Norðursins
Ісландыя, 2014, 98 хв., на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі, 14+
Рэжысер: Хафштайн Гунар Сігурдсан
У пошуках сховішча ад выпрбаванняў і зменлівасці гарадскога жыцця Угі пераязджае ў невялічкі правінцыйны ісландскі гарадок. Тут ён ходзіць на прабежкі, наведвае клуб ананімных алкаголікаў і вучыць партугальскую мову. Але знянацку аб’яўляецца яго бацька. Сумнеўная гармонія, да якой Угі так доўга імкнуўся, пад пагрозай.


***


21 красавіка (аўторак) 19:00
Я – ТВАЯ / Jeg er din
Нарвегія, 2013, 100 хв., на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі, 18+
Рэжысер: Ірам Хаг
Міна – маладая маці-адзіночка, якая жыве ў Осла з сваім 6-гадовым сынам Феліксам. Яна з пакістанскай сям’і, з якой у яе вельмі напружаныя стасункі. Міна шукае кахання, чакае спачування ад мужчын, з якімі сустракаецца. Аднойчы з’яўляюцца адносіны, якія даюць ёй надзею на нешта большае. Міна знаёміцца з маладым шведскім рэжысёрам Джасперам і закохваецца ў яго без памяці...


Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з беларускімі / рускімі субтытрамі.


Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра за 2 гадзіны да пачатку сеанса.


Кінатэатр «Мір», г. Мінск, вул. Казлова 4а.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 284-37-71, +375 (17) 288-22-33


Старонка фестывалю https://www.facebook.com/northernlights2015


Арганізатары фестывалю: Савет Паўночных краін, Офіс у Літве, Амбасада Каралеўства Нарвегія ў Кіеве, Аддзяленне Амбасады Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбсада Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасада Каралеўства Данія ў Маскве, Ісландскі цэнтр кіно, УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама.

 


Отзывы




Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!