Официальный сайт
УП “Киновидеопрокат”
Мингорисполкома

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Час «ЛЕТАПІСУ» Ольга Дашук

Кинотеатры на карте
Понравилось Не понравилось
0 понравилось 0 не понравилось
Дата показа: c 23 января по 23 января
Жанр: Программа фильмов
Режиссер: Ольга Дашук
Возрастное ограничение: Фильм, разрешенный для показа зрителям, достигшим возраста двенадцати лет
  • Сеансы
1548104400
  • 23

    СР

Сюжет

«Кінааматар. Восеньскі сон» – 2011, 27 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Вольга Дашук, аператар Анатоль Казазаеў.
Фільм аб кінааматары з Талачнына Анатолю Антонавічу Шнейдэру. Ужо больш 50-ці гадоў ён здымае на кінаплёнку летапіс роднай зямлі. Заўсёды жыў і жыве ў суладдзі з часам, таму яго фільмы простыя, крыху наіўныя, але шчырыя і эмацыянальныя.  І сёння кінааматар са сваёй камерай працягвае здымаць жыццё людзей.
«Не адзін» – 2013, 32 хв.
Аўтар сцэнарыя Павел Магілін, режысёр Вольга Дашук, аператар Анатоль Казазаеў.
Віктор Залацілін, самадзейны мастак, жыве на беразе Нёмана, на ўскрайку знакамітай Налібокскай пушчы. Жыве адзін у бацькоўскім доме. Адзінота яго і вымушаная, і свядомая. Вымушаная – бо ён інвалід. Рукі і ногі ёсць, толькі незвычайна маленькія. Свядомая, бо ў сорак адзін год прыняў рашэнне пакінуць горад і назаўсёды вярнуцца дадому, у Купіск. Але насамрэч ён тут не адзін – з ім карціны, якія ён піша, ды верны сябар – сабака Вольф. Фільм аб таленавітым чалавеку, які змог узвысіцца над наканаваным лёсам, пераадолець сябе, рэалізавацца ў мастацтве. Дапамагаюць яму ў гэтым родны дом і Нёман, жыццё ў суладдзі з прыродай.
«Старадаўнія танцы» – 2013, 16 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Вольга Дашук, аператар Анатоль Казазаеў.
Пры Любанскім раённым цэнтры культуры ёсць узорны фальклорны ансамбль “Верабейкі”. Але не толькі ім вычэрпваецца цікавасць жыхароў горада да народных традыцый, да старадаўніх танцаў. І дзеці, і юнакі, і дарослыя людзі прыходзяць сюды, дзе кіраўніком працуе Сяргей Выскварка, чалавек захоплены і апантаны, проста патанцаваць, зрабіць гэта так, як рабілі іхнія дзяды і прадзеды. Фільм праз несупынны рытм танца дазваляе дакрануцца да своеасаблівай атмасферы, якая абуджае ў чалавеку нешта архаічна-традыцыйнае, спрадвечна нацыянальнае.
«Крэўскі замак» – 2015, 13 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Вольга Дашук, аператар Анатоль Казазаеў.
Фільм з цыкла “Замкі Беларусі”. Крэўскі замак – самы багаты на гістарычныя падзеі. Тут была падпісана Крэўская унія, на многія стагоддзі вызначыўшая гістарычны шлях нашай Бацькаўшчыны. З замкам цесна пераплецены лёсы нашых вялікіх князёў Ягайлы і Вітаўта, Крэва з’явілася драматургічным контрапунктам іх узаемадачыненняў, які прывялі да перамогі над крыжакамі пад Грунвальдам. Сёння замак уяўляе сабой руіны, якія маюць быць закансерваваныя і ў такім выглядзе сведчыць аб нашай гісторыі. Гісторыі, якая жыве ў фільме ў свядомасці простай жыхаркі старадаўняга мястэчка.

Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!