Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві

16+
Ваш голос:

76 мин

Выход в прокат: 10.05.2019

Окончание проката: 10.05.2019

Режиссёр: Таніслаў Хрыстоў

Рейтинг: 0.0

Жанр: документальный

О фильме

Кранальны фільм распавядае пра маладую дзяўчыну па імені Веера, якая выкарыстоўвае ролевую гульню жывога дзеяння (ларп) у якасці сродка ўцёкаў ад рэчаіснасці. 
З дапамогай гэтага сродка яна змагаецца з псіхалагічнымі праблемамі, з якімі сутыкаецца ў сваім паўсядзённым жыцці. 
Дзяцінства з гвалтоўным бацькам-алкаголікам і спробы даглядаць свайго брата-інваліда Віле ўносяць бязладдзе ў жыццё Вееры, і яна выкарыстоўвае ларп як спосаб справіцца з сітуацыяй. 
Пераўвасабленне ў сваё альтэр эга «Ві» і трэніроўкі фантастычных бітваў на мячах у краіне чарадзеяў і магічных чараў дапамагаюць ёй крыху абстрагавацца ад хваляванняў рэальнага жыцця.
Дзякуючы знаёмству з новымі гісторыямі і ідэямі ў яе фантастычным свеце, Веера здольная справіцца са сваёй унутранай траўмай і стаць гераіняй сваёй уласнай гісторыі. 
Фільм зняты так магічна-прыгожа, што часам немагчыма адрозніць ці гэта дакументальная стужка, ці гульнявая. 

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі і ангельскімі субтытрамі. 

Дадзены фільм размешчаны ў рамках праекта «Паўночнае ззянне»

сеансы и билеты

Дата
Показать кинотеатры на картеПоказать сеансы в кинотеатрах

На выбранную дату нет сеансов